Кру́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Худаўцы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крупкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Крупкі атрымалі статус гарадскога пасёлка. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Крупкі (пазней — пасёлак Крупскі). 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шэйкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска КаменкаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1974 годзе скасавана вёска ЮзафоваРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Крупскага пассавета перададзены пасёлак Крупскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ХудаўцыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок РотаньРешение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки, 29 кастрычніка 2009 года вернуты ў аграгарадок ХудаўцыРешение Крупского районного Совета депутатов от 29 октября 2009 г. № 127 О внесении изменения в решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52. 8 верасня 2017 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Крупскі, які знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Крупскага райвыканкамаРешение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области. 20 верасня 2021 года скасавана вёска СтудзёнкаРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2112 чалавек, з іх 95,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 2801 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе