«Ведзьмы з Сугаррамурдзі» () — іспанскі фільм 2013 года рэжысёра Алекса дэ ла Іглесіа. Фільм атрымаў восем прэмій «Гоя» з дзесяці намінацый у 2014 годзе, а таксама гран-пры Брусельскага кінафестывалю.

Сюжэт Двое мужчын, Хасэ і Антоніа, а таксама сын Хасэ, маленькі хлопчык, якога завуць Серхіа, здзяйсняюць рабаванне ў Мадрыдзе, выкрадаючы залатыя кольцы з ламбарда. Хаваючыся ад паліцыі, яны захопліваюць таксі і накіроўваюцца ў бок Францыі.

Тым часам маці Серхіа (і былая жонка Хасэ) ловіць сігнал айфона свайго сына і ідзе за імі. У сваю чаргу, за ёй ідуць двое паліцэйскіх, Пачэка і Кальва.

Побач з французскай мяжой героі трапляюць у мястэчка Сугарамурдзі, дзе жывуць баскскія ведзьмы. Спачатку яны сустракаюцца толькі з трыма з іх: Марычу (бабуля), Грацыяна (маці) і Ева (дачка), але затым трапляюць у цэнтр гіганцкага шабашу.