Караліна Дэзідэрыя Гранберг (, — ) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Каралеўскага балета Швецыі.
Біяграфія Караліна Гранберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1818 годзе.
У 1834 годзе Караліна стала вучаніцай Сафі Дагін.
З 1838 да 1855 Караліна была прыма-балерынай Каралеўскага балета Швецыі. Разам з Сафі Дагін, Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Альм лічылася адной з вядучых танцорак шведскага балета сярэдзіны XIX стагоддзя.Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar 7. Under Karl Johanstiden : 1835—1838
Пасля шлюбу з , музыкам , у 1840 годзе стала Каралінай Фрыбель.
Вядома, што падчас гастрольнага выступу Марыі Тальёні ў Стакгольме ў 1841 годзе Караліна брала ў яе ўрокі.
У 1855 годзе Караліна Фрыбель пакінула балетную сцэну з поўнай каралеўскай пенсіяй — прывілеем, якога раней яшчэ не было.
Творчасць Сярод яе партый — партыя адной з з Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt divertissement» , у якім Селіндэр быў Апалонам, Сафі Дагін Венерай і Шарлота Норберг Каханнем; партыя ў балеце «Robert» з Дагін і ; Pas de cinq з Сафі Даген, Шарлотай Норберг, Адальфінай Фегерстэт і французскім запрошаным артыстам Франсуа Лефеўрам.
Караліну апісваюць як «сільфічную місіс Фрыбель», і кажуць, што яна была «адной з самых цудоўных танцоўшчыц, а таксама паспяхова выконвала качучу».Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar
Крыніцы
Літаратура Fredrik August Dahlgren: Förteckning öfver svenska skådespel uppförda på Stockholms theatrar 1737—1863 och Kongl. Theatrarnes personal 1773—1863. Med flera anteckningar. Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar 7. Under Karl Johanstiden : 1835—1838
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя