Станіслаў Апалінарый Замбжыцкі (; 1824; Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — , Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фалькларыст.

Біяграфія З роду Замбжыцкіх герба «Касцеша», якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі цяперашняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.

Сын Валенція Замбжыцкага і Юзэфы з Ясенскіх, якія памерлі калі Станіслаў быў падлеткам.

У 1877—1880 гадах Станіслаў арыштаваны расійскімі ўладамі. Жонка Амалія здолела вызваліць яго з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэтыМікола Хаўстовіч .

Станіслаў Замбжыцкі меў праблемы са здароўем, часткова былі паралізаваны левая рука і нага, і не мог займацца гаспадаркай, таму здаваў свой фальварак у арэнду.

Займаўся краязнаўствам і фальклорам. Пісаў гістарычныя і сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.

Творы на беларускай мове Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka) Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach) Карты (Karty)

Сям’я Быў жанаты з Алімпіяй з Чэкатоўскіх, у будучым хроснай маці Янкі Купалы.

Сужэнцы мелі двух сыноў і дачку Марыю.

Іх сын Юзаф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861—1948) ў шлюбе з Зоф’яй з Віткоўскіх меў чатырох дзяцей, сярод іх Алімпія Свяневіч, вядомая этнографка, даследніца творчасці Адама МіцкевічаН. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) С. 197..

Творчасць

Крыніцы

Літаратура Замбжыцкі Станіслаў Валянцінавіч / Г. А. Каханоўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. Замбжыцкі Станіслаў Валянцінавіч / Г. А. Каханоўскі // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1986. Генадзь Каханоўскі, Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. Генадзь Каханоўскі, Аўтар знайшоўся // Літаратура і мастацтва. 1979. № 5. Мікола Хаўстовіч, Летапісец Вязынкі і яе наваколля . — С. 171—221. Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). — Мінск, 2010. — С. 197—202.

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі