Майкл Эмет Уолш (; , Огдэнсберг, Нью-Ёрк — , Сент-Олбанс, Вермонт) — амерыканскі .

Біяграфія Майкл Эмет Уолш нарадзіўся 22 сакавіка 1935 года ў Огдэнсберг (штат Нью-Ёрк) у сям’і мытніка. У акцёра ірландскія карані. Дзяцінства правёў у Вермонце, вучыўся ў каледжы ўніверсітэта Кларксан. Дэбютаваў на Брадвеі ў 1969 годзе з Аль Пачына ў спектаклі «Ці носіць тыгр гальштук?» па п’есе Дона Петэрсана.

За 40 гадоў зняўся больш як у 100 кіна- і тэлефільмах. Найбольш вядомыя ролі — капітан паліцыі Брайант у фантастычным неа-нуары «Бягун па лязе» і наёмны забойца Вісер у дэбютным фільме братоў Коэнаў «Проста кроў», за якую акцёр удастоіўся прэміі «Незалежны дух» у катэгорыі лепшая мужчынская роля.

У 2018 годзе Уолш быў уведзены ў Залу славы характэрных акцёраў сваім партнёрам па фільме «Бягун па лязе» Харысанам Фордам.

Роджэр Эберт высока ацэньваў гульню акцёра, называючы Уолша «паэтам подласці».

Уолш памёр ад спынення сэрца ў Сент-Олбансе, штат Вермонт, 19 сакавіка 2024 года ва ўзросце 88 гадоў, за тры дні да свайго 89-годдзя.

Зноскі