Дрыбінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Дрыбінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры гарадскога пасёлка Дрыбін, у будынку па вул. Леніна, 35.
Старшыні 19 жніўня 2019 — верасень 2023 — Мікалай Уладзіміравіч Сцяпанаў; з 25 верасня 2023 — Дзмітрый Паўлавіч Чыгір.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Дрыбіна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Дрыбінскі раён