WeChat, у кітайскай версіі Weixin — гэта кітайская праграма, якая ўяўляе сабой адначасова месэнджар, сацыяльную сетку і сервіс мабільных плацяжоў. WeChat была выпушчана ў 2011 годзе кампаніяй Tencent і стала найбуйнейшай мабільнай праграмай у свеце ў 2018 годзе, маючы больш за 1 мільярд актыўных карыстальнікаў штомесяц. WeChat была апісана як кітайская «праграма для ўсяго» ці суперпраграма з-за шырокага спектру функцый. WeChat прадастаўляе абмен тэкставымі паведамленнямі, галасавыя паведамленні, відэаканферэнцыі, відэагульні, мабільныя плацяжы, абмен фатаграфіямі і відэа, а таксама абагульванне месцазнаходжання.

Уліковыя запісы, зарэгістраваныя з выкарыстаннем кітайскіх тэлефонных нумароў, апрацоўваюцца пад брэндам Weixin. Іх даныя захоўваюцца ў Кітаі і падпарадкоўваюцца ўмовам абслугоўвання і палітыцы канфідэнцыяльнасці Weixin, якая забараняе кантэнт, што «ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку, раскрывае дзяржаўныя сакрэты, падрывае дзяржаўную ўладу і нацыянальнае адзінства». Некітайскія нумары рэгіструюцца пад брэндам WeChat, і карыстальнікі WeChat падпарадкоўваюцца іншым, менш строгім умовам абслугоўвання і больш строгай палітыцы прыватнасці, іх даныя захоўваюцца ў Нідэрландах для карыстальнікаў з Еўрапейскага Саюза і ў Сінгапуры для іншых карыстальнікаў. Дзейнасць карыстальнікаў у Weixin аналізуецца, адсочваецца і перадаецца кітайскім уладам.

У адказ на памежны канфлікт паміж Індыяй і Кітаем WeChat быў забаронены ў Індыі ў чэрвені 2020 года разам з некалькімі іншымі кітайскімі праграмамі, у тым ліку TikTok. Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабаваў забараніць амерыканскія «транзакцыі» з WeChat, аднак яго загад быў заблакаваны акруговым судом Паўночнай акругі Каліфорніі ў верасні 2020 года. Джо Байдэн афіцыйна адмовіўся ад намаганняў Трампа забараніць WeChat у ЗША ў чэрвені 2021 года.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Гл. таксама WhatsApp Telegram Signal Threema

Катэгорыя:Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Кітая Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2011 годзе