Стэатода двухкропкавая (Steatoda bipunctata) — від павукоў-цянётнікаў. Жыве ў дамах і іншых пабудовах, трапляецца ў дуплах дрэў.

Апісанне Даўжыня цела самак 5—7 мм, самцоў — 3—5 мм. Пярэдняя яго частка і ногі карычневыя, на нагах маюцца шэрыя кольцы. Брушка зверху чорна-карычневае з белым пярэднім краем і падоўжаным радам белых плям, знізу — светлае, з карычневай плямай.

Літаратура

Катэгорыя:Павукі-цянётнікі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе