Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў — бібліятэка, якая існавала пры Слонімскім кляштары дамініканцаў з канца XVII стагоддзя да сярэдзіны XIX стагоддзя. У 1819 годзе ў бібліятэцы было 255 кніг рознай тэматыкі, у асноўным прапаведніцкая літаратура, творы па тэалогіі, філасофіі, царкоўнаму і свецкаму праву. У 1820 годзе было 13 літургічных кніг, 235 прапаведніцкіх, тэалагічных і аскетычных твораў. Прыкладна ў такіх памерах захоўвалася бібліятэка ў наступных гадах.

Літаратура

Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorów słonimskich w świetle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.

Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі Катэгорыя:Культура Слоніма Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XIX стагоддзі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі