Полацкі паход Мсціслава Вялікага (1127) — сілавая змена ўлады войскамі вялікага князя кіеўскага Мсціслава Вялікага ў Полацкім княстве. Давыд Усяславіч быў зрынуты, на полацкае княжанне пасаджаны Рагвалод Усяславіч.

Гісторыя Мсціслаў Вялікі пасля смерці бацькі (1125) атрымаў толькі Кіеўскую зямлю. Яго сын Усевалад княжыў у Ноўгарадзе. У астатніх рускіх землях княжылі ўласныя дынастыі альбо малодшыя Манамахавічы. Калі Усевалад Ольгавіч выгнаў з Чарнігава свайго дзядзьку Яраслава Святаславіча, ён даў Мсціславу за неўмяшанне Курск, і той пасадзіў у ім свайго сына Ізяслава. У сувязі з паходам 1127 года ў якасці смаленскага князя ўпершыню згаданы Расціслаў Мсціславіч, у той час як пры паходах на Глеба Менскага (1117—1119) (да смерці Святаполчычаў у Тураве) Смаленскім князем быў Вячаслаў Уладзіміравіч.

Летапіс не паказвае прычын Полацкага паходу, але падрабязна апісвае яго. Тураўскі, Валынскі, Гарадзенскі і Клецкі атрады аблажылі Ізяслаўль. Чарнігава-Северскія атрады былі накіраваны пад Стрэжаў. Кіеўскі ваявода Іван Вышаціч з чорнымі клабукамі да Барысава. Смаленскі атрад накіраваны пад Друцк. Уварванне было запланавана адначасова з усіх напрамкаў у жніўні. Ізяслаў Мсціславіч Курскі прыйшоў пад Лагойск на дзень раней вызначанага, захапіў у палон Брачыслава Давыдавіча і далучыўся да групы, якая аблажыла Ізяслаўль.

Затым у Полацкую зямлю ўвайшло і наўгародскае войска на чале з Усеваладам Мсціславічам, і тады полацкае веча вырашыла выгнаць Давыда і прыняць Рагвалода.

Наступствы Верагодна, Рагвалод Усяславіч з-за адсутнасці падтрымкі не змог утрымацца ва ўладзе, і на полацкае княжанне зноў вярнуўся Давыд. Тады ў 1130 годзе Мсціслаў Вялікі выслаў полацкіх князёў, уключаючы свайго зяця Брачыслава Давыдавіча, у Візантыю, а ў Полацку пасадзіў свайго сына Ізяслава. Давыд Усяславіч з ссылкі не вярнуўся; верагодна, ён памёр у ссылцы.

У 1132 годзе пасля смерці Мсціслава Вялікага і пачатку барацьбы малодшых Манамахавічаў з Мсціславічамі ў Полацк вярнуўся Васілька Святаславіч. Далей у Полацку, аж да ўваходжання ў Вялікае Княства Літоўскае, княжылі нашчадкі Усяслава Брачыславіча.

Спасылкі Ипатьевская летопись Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ Катэгорыя:Міжусобныя войны на Русі Катэгорыя:Войны XII стагоддзя Катэгорыя:1120-я