Марэк Вальчэўскі (,  — , ) — польскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання.

Біяграфія Па заканчэнні кракаўскай вышэйшай тэатральнай школы ў 1960 годзе Марэк Вальчэўскі дэбютаваў на сцэне тэатра Славацкага ў Кракаве ў «Slawnej historii o Troilusie». У 1964—1972 гадах ён іграў у Старым тэатры ў Кракаве. Праз год пераехаў у Варшаву, працаваў у Тэатры-студыі. На працягу амаль 30 год выступаў у драматычным тэатры. Пайшоў з прафесіі па стане здароўя — пакутаваў ад хваробы Альцгеймера. Пахаваны 1 чэрвеня 2009 года ў Варшаве, на могілках у Пырах.

Быў двойчы жанаты — з Ганнай Палоні і Малгажатай Нямірскай.