«Машыніст» () — фільм італьянскага акцёра і рэжысёра П’етра Джэрмі.
Сюжэт Машыніст Андрэа Маркачы працуе са сваім памочнікам і сябрам Джыджы Ліверані на працягу трыццаці гадоў. Пасля працоўнага дня яны разам п’юць віно са сваімі сябрамі ў бары, які належыць былому чыгуначніку Уга. Андрэа жанаты з Сарай, і яго маленькі сын Сандра вельмі блізкі з ім; аднак у Андрэа ёсць праблемы з яго беспрацоўным сынам Марчэла і яго цяжарнай дачкой Джуліяй, якая была вымушана выйсці замуж за Рэната Боргі. У адзін з працоўных дзён Андрэа Маркачы на рэйкі перад цягніком выбягае самазабойца. Машыніст не паспявае спыніць цягнік і пераязджае самазабойцу. Маркачы адчувае сябе глыбока закранутым здарэннем і амаль сутыкаецца з іншым цягніком. Кіраўніцтва чыгуначнай кампаніі расследуе аварыю і здымае Андрэа з яго пасады. Прыгнечаны Андрэа адмаўляецца ўдзельнічаць у забастоўках італьянскіх машыністаў і выходзіць на працу, пасля чаго калегі пачалі называць яго штрэйкбрэхерам. Маркачы лаецца са сваёй сям’ёй, пасля чаго і Марчэла, і Джулія з’язджаюць з дому. Праз некаторы час другі сын, Сандра, наведвае свайго бацьку ў бары і просіць вярнуцца дадому. Напярэдадні Калядаў Андрэа збірае ўсю сям’ю разам і грае на сваёй гітары, пасля чаго памірае ў ложку.
У ролях П’етра Джэрмі — Андрэа Марачы Луіза Дэла Ночэ — Сара Марачы Сільва Кашчына — Джулія Марачы Сара Урдзі — Джыджы Ліверані Карла Джуфрэ — Рэната Боргі Эдуарда Невола — Сандра Марачы
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1956 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1956 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове