Валянцін Кузьміч Гусакоў (нар. , в. Ужляціна, , Віцебская вобласць — 2010) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1977). Член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі аграрнай адукацыі (1998).

Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Ужляціна Шумілінскага раёна.

Скончыў у 1959 годзе заатэхнічны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1961 года ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, у 1980–2000 гг. – загадчык кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.

Памёр у 2010 годзе.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў сельскагаспадарчых жывёл. Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл і птушак».

Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных устаноў «Практыкум па анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл» (1979), даведнікаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі