Грэцкая добраахвотніцкая гвардыя (, ) — самы буйны і добра арганізаваны ваенны рух добраахвотнікаў з Грэцыі, які прымаў удзел у Баснійскай вайне на баку баснійскіх сербаў.

Гісторыя Першы атрад замежных добраахвотнікаў прыбыў у Боснію ў 1993 годзе. Яго колькасць не перавышала 30 чалавек. Аднак, да сакавіка 1995 года, кантынгент грэчаскіх баевікоў папоўніўся: прыбылі каля ста новых байцоў, пераважна гэта былі ўдзельнікі такіх радыкальных ультраправых арганізацыйНеонацисты из Греции на войне в Югославии | Военно-добровольческое движение, як Хрысі Аўгі.

Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя ўвайшла ў склад Дрынскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Сербскай. На чале замежнага фарміравання стаялі сербскія афіцэры. Большасць удзельнікаў гвардыі былі матываваныя тым, што лічылі неабходнасцю аказаць дапамогу сваім «праваслаўным братам» сербам у баі. Да гэтага іх заклікаў яшчэ арцыбіскуп Серафім.

Актыўную падтрымку ГДГ аказваў генерал Ратка Младзіч.

Срэбраніца

Члены фарміравання прымалі актыўны ўдзел у баях у Срэбраніцы, дзе па сцвярджэнні баснійскіх мусульман і МТБЮ была ўчыненая разня і пацярпела вялікая колькасць мусульман. Грэчаскія добраахвотніцкія падраздзяленні паднялі тут свой нацыянальны сцяг пасля падзення горада. У доказ гэтаму служаць відэазапіс падзей і ўрыўкі з перахопленых перамоваў арміі баснійскіх сербаў, у якім быў канкрэтны запыт Ратка Младзіча падняць сцяг у гонар замежнікаўhttp://www.srebrenica.nl/Content/NIOD/English/srebrenicareportniod_en.pdf.

Як паведамляе агенцтва France Presse, дзясяткі грэчаскіх добраахвотнікаў прынялі ўдзел у разні мясцовых баснякоў. Меркавана Радаван Караджыч пасля ўзнагароджваў замежных камбатантаў:en:Greek Volunteer Guard#refMichas2002. У верасні 1995 года чацвёра байцоў ГДГ былі ўдастоены Ордэна Белага Арла.

У 2005 годзе грэчаскі дэпутат Андрэас Андрыянопулас заклікаў правесці расследаванне. 10 ліпеня 2005 года 163 навукоўцаў, журналістаў і палітычных актывістаў выступілі з заклікам да ўрада краіны афіцыйна папрасіць прабачэння перад ахвярамі Срэбраніцы за жорсткасць сваіх грамадзян, якія добраахвотна прымалі ўдзел у канфлікцеThe BALKAN Human Rights Web Pages .

У 2007 годзе ў грэчаскай нацыяналістычнай газеце «Eleftheri ora Kyriakos Katharios» напісана, што члены гвардыі не ўдзельнічалі ў масавых забойствах, аднак, яны прызнавалі прысутнасць грэчаскага сцяга. Таксама было заяўлена, што ўзнагароды, атрыманыя ад сербскага кіраўніцтва, не былі звязаныя з дадзеным інцыдэнтам.

Заўвагі

Спасылкі Военно-добровольческое движение

Катэгорыя:Нацыянальныя воінскія фарміраванні Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Югаслаўскія войны Катэгорыя:Часці і злучэнні наймітаў