Ганна Аляксееўна Перасільд (; нар. 20 мая 2009) — расійская актрыса, дачка актрысы Юліі Перасільд і рэжысёра Аляксея Учыцеля. Шырокую вядомасць атрымала дзякуючы адной з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана. Кроў на асфальце» (2023).

Біяграфія Нарадзілася 20 мая 2009 года ў Маскве. Маці — актрыса Юлія Перасільд, бацька — рэжысёр Аляксей УчыцельЮлия Пересильд призналась, что Алексей Учитель — отец её дочерей // cosmo.ru, 9 сентября 2017.

Бацькі былі супраць таго, каб дзяўчынка пачынала кар’еру ў кіно, і нейкі час адхілялі адпаведныя прапановы«Тяжело». Пересильд озвучила их с Учителем позицию о кинокарьере дочерей. Актриса и режиссер пытались не допустить, чтобы их дети снимались в кино. Тым не менш у 2018 годзе Перасільд-малодшая атрымала ролю ў фільме Сяргея Макрыцкага «Чарнавік». У 2020 годзе яна знялася ў карціне Наталіі Канчалоўскай «Першы снег»Старшая дочь Юлии Пересильд и Алексея Учителя получила новую роль в кино11-летняя дочь Юлии Пересильд и Алексея Учителя дебютировала в киноПересильд и Учитель воссоединились на премьере фильма своей дочери. У 2022 годзе згуляла галоўную ролю дзяўчынкі-альбіноса Мука ў фільме Ганны Гараян «Тыбра»Дочь Юлии Пересильд стала девочкой-альбиносом в триллере «Тибра». В работе над картиной также приняли участие Юрий Мороз и Виктория Исакова, прычым атрымала за гэтую карціну галоўную жаночую ўзнагароду на кінафестывалі SOLПересильд заявила, что у ее дочери все в порядке с головой. Яе гульню высока ацанілі рэцэнзенты.

У 2023 годзе актрыса з’явілася ў серыяле Жоры Крыжоўнікава «Слова пацана. Кроў на асфальце» ў адной з галоўных роляў. Яна згуляла Айгуль«Есть одна договоренность»: дочь Пересильд и Учителя раскрыла правду об отношениях с родителями после их расставанияДочь Юлии Пересильд сыграла девочку, пережившую насилие: «Было очень страшно». Карціна стала адным з самых гучных расійскіх тэлепраектаў 2023 года, а Ганна за кошт гэтага хутка абышла па папулярнасці сваю маці: пра гэта кажуць, у прыватнасці, даныя пошукавіка Яндэкса.

Дзяўчынка рана стала аб’ектам цікавасці СМІ як дачка знакамітай маці. Шэраг федэральных тэлеканалаў узяў у яе інтэрв’ю ў 2021 годзе ў Байкануры, калі Юлія Перасільд знаходзілася ў космасе, на здымках фільма «Выклік»«Ты — наш космос»: дочери Юлии Пересильд встретили ее после возвращения на Землю. Ганна выканала аднайменную песню, напісаную для фільма. Маці і дачка ўдзельнічалі ў тэлевізійным шоу «Дзве зоркі»«Всегда в цене»: юной дочери Пересильд нашли необычную работу. У 2022 годзе ў часопісе «Москва» было апублікавана меркаванне Ганны Перасільд пра асаблівасці сталічнага жыццяДочь Пересильд высказалась о москвичах.

Фільмаграфія

Заўвагі

Спасылкі Это мой город: актриса Анка Пересильд Анна Пересильд раскрыла подробности съемок сцены с поцелуем в сериале «Слово пацана. Кровь на асфальте» 14-летняя дочь Юлии Пересильд поцеловалась на съемках впервые в жизни Удар для Учителя: дочь Пересильд обесчестили в сериале «Слово пацана. Кровь на асфальте»

Катэгорыя:Дзеці-акцёры Расіі Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў