Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Куквіл у штаце Тэнесі.
Агульная характарыстыка Раней вучэльня была вядома як Тэнесійскі політэхнічны інстытут, а да гэтага як Універсітэт Дыксі, пад такой назвай ён быў заснаваны як прыватная ўстанова адукацыі.
Як тэхналагічная ВНУ ўніверсітэт надае асаблівую ўвагу бакалаўрскай адукацыі ў галінах, звязаных з тэхнікай, тэхналогіямі і інфарматыкай, хоць ступені ў галіне адукацыі, гуманітарных навук, сельскай гаспадаркі і медсястрынства тут таксама можна атрымаць. Акрамя таго, ёсць прапановы аспірантуры у галіне тэхнікі, адукацыі, бізнесу і гуманітарных навук.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі і экалогіі чалавека Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж прыгожых мастацтваў Каледж паслядыпломнай адукацыі Каледж міждысцыплінарных студый Школа мастацтваў, рамёстваў і дызайну Школа медсястрынства
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі