Дзяржаўныя сімвалы Ірландыі — устаноўленыя Канстытуцыяй ад 1937 года адметныя знакі Рэспублікі Ірландыя: герб, сцяг і гімн.

Сцяг

Сцяг уяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох вертыкальных роўнавялікіх палос: зялёнай, белай і аранжавай. Прапорцыя шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

Зялёны колер сімвалізуе католікаў, аранжавы — пратэстантаў, белы — мір паміж гэтымі канфесіямі. Упершыню сцяг быў прадстаўлены ірландскім нацыяналістам і рэвалюцыянерам Томасам Фрэнсісам Мегерам у Парыжы ў 1848 годзе. Мегер быў выхадцам з Ньюфаўндленда, і традыцыйна лічыцца, што сцяг быў выкананы ім па матывах трыкалора Ньюфаўндленда і Лабрадора, які з’явіўся пяццю гадамі ранейJohn FitzGerald, «Pink, white and green», The Independent, 9 января 2005 .Brian Lake, «The common history of the Newfoundland and Irish Tricolours» , аднак існуе таксама версія паходжання сцяга ад сцяга Францыі.

Дакладныя колеры сцяга вызначаюцца ў кіраўніцтве, выпушчаным Дэпартаментам прэм’ер-міністра ІрландыіThe National Flag: Guidelines for use of the National Flag , Department of the Taoiseach. ISBN 0-7076-9101-X. (формат pdf).

Герб

Ірландскі герб уяўляе сабой залатую арфу са срэбнымі струнамі ў блакітным (сінім) полі. Арфа доўгі час была геральдычным сімвалам Ірландыі. У сучасным выглядзе герб зацверджаны 9 лістапада 1945 годаOffice of the Chief Herald, Arms of Ireland , The National Library of Ireland (Grant Type: Registration; Register volume: G.O. MS 111G; Folio number: 20; Date: 9 November 1945). Ірландыя з’яўляецца адзінай краінай у свеце, дзяржаўным сімвалам якой служыць музычны інструмент. Арфа сімвалізуе важнасць музыкі ў ірландскай культуры і старажытнасць яе традыцый. Археолагі знаходзяць на тэрыторыі Ірландыі кельцкія арфы, датаваныя XII стагоддзем. Захаваныя старажытныя асобнікі адносяцца да XV стагоддзя.

Гімн

Афіцыйны гімн Рэспублікі Ірландыя таксама вядомы як «Песня салдата» (). Першапачаткова тэкст быў напісаны ў 1907 годзе Педарам Кірні (Peadar Kearney) на англійскай мове. Затым сумесна з Патрыкам Хіні (Patrick Heeney) была напісана музыка, а Ліам О’Рын (Liam Ó Rinn) пераклаў тэкст на ірландскую.

У 1934 годзе ўрад Ірландыі выкупіў аўтарскія правы на песню за 1200 фунтаў стэрлінгаў.

Дзяржаўным гімнам Ірландыі песня стала яшчэ ў 1926 годзе, замяніўшы сабой брытанскі «God Save The King», які ніяк не падыходзіў новаўтворанай Ірландскай Свабоднай Дзяржавы. Уласна гімнам Ірландыі з’яўляецца толькі прыпеў песні, выкананы на ірландскай мове. Акрамя таго, першыя чатыры такты, якія пераходзяць у апошнія пяць тактаў песні, выкарыстоўваюцца ў якасці прывітання прэзідэнта Ірландыі — прэзідэнцкага салюту.

Неафіцыйныя і іншыя сімвалы

Сіні колер Святога Патрыка Трыліснік Сцяг чатырох правінцый Ірландыі Чырвоная рука Ольстэра Сцяг Святога Патрыка

Заўвагі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Ірландыі