Physical Review Letters — адзін з найпрэстыжных часопісаў у галіне фізікі. Публікуецца Амерыканскім фізічным таварыствам з 1 ліпеня 1958 года як самастойнае адгалінаванне часопіса Physical Review.
Physical Review Letters спецыялізуецца на кароткіх артыкулах, якія называюцца лістамі, памерам не больш за пяць старонак. Да публікацыі прымаюцца артыкулы з новымі і не апублікаванымі раней дасягненнямі, ухваленыя трыма рэцэнзентамі з ліку аўтараў часопіса. Выпускі часопіса выходзяць штотыдзень. За 2016 год у часопісе апублікавана 2478 артыкулаў, іх агульны аб’ём складае 13121 старонак.
Імпакт-фактар часопіса ў 2016 годзе — 8,462016 Journal Citation Reports Science Edition (Thomson Reuters, 2017). Лічба паказвае сярэднюю колькасць зробленых у 2016 годзе спасылак на артыкулы, апублікаваныя ў часопісе за 2014—2015 гады.. Паводле Google Scholar, часопіс займае першае месца сярод фізічных і матэматычных выданняў паводле 5-гадовага h-індэксу. За 2016 год артыкулы часопіса цытаваліся ў навуковай літаратуры больш як 427 тысяч разоў, г. зн. у сярэднім кожныя 80 секундAbout Physical Review Letters ..
Гл. таксама Амерыканскае фізічнае таварыства Physical Review
Спасылкі Physical review letters Physical Review Letters Celebrates 50 Years
Катэгорыя:Часопісы Амерыканскага фізічнага таварыства