Суднапад’ём — комплекс мерапрыемстваў і аперацый па пад’ёме патанулых суднаў.

Мэтамі суднапад’ёму з’яўляюцца аднаўленне судна, расчыстка акваторыі порта, рэйда, фарватара; атрыманне металалому і іншых матэрыялаў, здабыванне каштоўнасцяў і дакументаў, высвятленне прычын гібелі судна. Пад’ём патанулай падводнай лодкі — адзін са спосабаў выратавання членаў яе экіпажа.

Да пачатку непасрэдна пад’ёму высвятляюцца прычыны гібелі судна, мэты пад’ёму, месца знаходжання патанулага судна адносна ўзроўню вады і берагоў і ступень пашкоджання корпуса судна; характар акваторыі і берагоў; характар грунту і цячэнняў; кліматычныя ўмовы ў месцы правядзення работ, наяўнасць тэхнічных суднапад’ёмных сродкаў. Абследаванне ажыццяўляецца вадалазамі, з дапамогай гідралакатараў, эхалотаў, металашукальнікаў тэлевізійнай тэхнікі, глыбакаводнай тэхнікі і інш.

Непасрэдна суднапад’ём ажыццяўляецца аднаўленнем плывучасці судна адпампоўкай вады з адсекаў помпамі ці выцясненнем яе сціснутым паветрам, газам, поліўрэтанавай пенай; з дапамогай мяккіх пантонаў; стварэнне плывучасці замацаванымі за корпус судна прадзьмуханымі пантонамі; ўздым судна з дапамогай пад’ёмных кранаў; выцягванне судна на бераг лябёдкамі, гідраўлічнымі тросавымі дамкратамі і інш. У мэтах палягчэння пад’ёму судна на грунце часам падзяляецца на часткі выбухам або падводнай рэзкай.

Таксама суднапад’ём — пад’ём суднаў у док для агляду і рамонту, памяншэнне асадкі для доступу к падводным часткам і праводкі суднаў на мелкаводных участках, перамяшчэння судна паміж акваторыямі.

Гл. таксама Суднападымальнік Волак Шлюз

Літаратура

Гольдин Э. Р., Козлов В. П., Челышев Ф. П. Подводно-технические судоподъёмные и аварийно-спасательные работы — М.: Транспорт, 1990. — 336 с. — ISBN 5-277-01014-9. Судоподъемные сооружения: [Учеб. пособие для вузов по спец. «Гидротехн. стр-во вод. путей и портов» / В. И. Григорьев, Д. В. Марченко, Г. В. Симаков, В. А. Смелов; Науч. ред., проф., д. т. н. В. К. Штенцель]. — Ленинград: Судостроение, 1978. — 271 с.: ил.; 22 см. Краморенко А., и др. Справочник по расчетам при судоподъеме. — М.: Военное издательство, 2005. — 480 с.

Спасылкі Авотин П. Г. Речной судноподъём — М.: Издательсво Наркомречфлота СССР, 1942. Асминин В. В., Краморенко А. В. Комплекс технических средств судоподъёма, основанный на применении гидравлических тросовых домкратов. // Труды Крыловского государственного научного центра. 2018; специальный выпуск 1: 30-35.

Катэгорыя:Водны транспарт Катэгорыя:Тэхналогіі