Суднамадэ́льны спорт — адзін з тэхнічных відаў спорту, які ўключае канструяванне, пабудову мадэляў розных суднаў (ветравых і самаходных яхт, самаходных мадэляў ваенных караблёў і грамадзянскіх суднаў, падводных лодак і інш.) і правядзенне спаборніцтваў з імі.
Спартыўныя мадэлі дзеляцца на 36 класаў. У аснове дзялення ляжыць прынцып класіфікацыі караблёў ваенна-марскога, гандлёвага і пасажырскага флатоў. У самаходных мадэлях выкарыстоўваюцца мікрарухавікі, гума-механічныя, інерцыйныя, паравыя рухавікі, рухавікі ўнутранага згарання, электрычныя рухавікі і ветразі. Мадэлі бываюць радыёкіраваныя і робатызываныя. Спаборніцтвы падзяляюцца на стэндавыя і хадавыя (на дакладнасць руху, скорасць, манеўранасць і інш.).
На міжнародным узроўні суднамадэльны спорт курыруе Міжнародная арганізацыя суднамадэлізму і суднамадэльнага спорту (NAVIGA), якая ўстанаўлівае класіфікацыю, правілы і парадак правядзення спаборніцтваўСайт NAVIGA. Дзейнічае Міжнародная федэрацыя суднамадэльнага спорту (МФСС, ShipModel Sport International Federation, SMSIF), заснаваная Расіяй, Беларуссю і КазахстанамМеждународная федерация судомодельного спорта (МФСС).
Гісторыя Суднамадэльны спорт узнік у канцы XIX пачатку — XX стагоддзя на аснове эксперыментальнага суднабудавання у многіх краінах Еўропы, у тым ліку, у Расіі. Спецыяльныя мадэлі, пабудаваныя ў дакладнай адпаведнасці з чарцяжамі праектаванага судна, праходзілі выпрабаванне ў доследных басейнах. У 1878 годзе ў Англіі былі прыняты першыя правілы стварэння мадэлей і правядзення спаборніцтваўАфіцыйны сайт сайт Екацярынбургскай марской школы ДТСААФ Расіі .
У СССР У СССР з канца 1920-х гадоў выстаўкі, а таксама спаборніцтвы парусных і гумаматорных мадэлей пачалі перыядычна праходзіць ў многіх гарадах, а ў 1940 адбыліся першыя ўсесаюзныя завочныя спаборніцтвы (конкурс) суднамадэлістаў (арганізаваны Асавіяхімам). У гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 200Из истории судомодельнаго спорта // Сайт ДТСААФ Рэспублікі Беларусь мадэлістаў, якія прадставілі 223 мадэлі розных класаў. У жніўні 1949 года ў Маскве прайшлі першыя вочныя Усесаюзныя спаборніцтвы спартыўных мадэляў, у якіх прынялі ўдзел 15 каманд: 4 каманды саюзных рэспублік (Азербайджанская ССР, Грузінская ССР, БССР, УССР; 8 каманд ад абласцей, краёў і аўтаномных рэспублік РСФСР і 3 каманды ад Масквы і Ленінграда). З 1963 года суднамадэльны спорт уведзены ў адзіную Усесаюзную спартыўную класіфікацыю, былі праведзены Усесаюзныя спаборніцтвы ў Мінску, на воднай станцыі Мінскай марской школы ДТСААФ на Камсамольскім возеры.
У 1964 годзе была створана Усесаюзная федэрацыя суднамадэльнага спорту, якая з 1966 года стала членам Еўрапейскага аб’яднання суднамадэлізму і суднамадэльнага спорту (NAVIGA). З 1955 года спартсмены СССР пачалі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах па суднамадэльнаму спорту. У 1975 годзе мелася звыш 1000 лабараторый суднамадэльнага спорту ў арганізацыях ДТСААФ СССР, у многіх навучальных установах і пазашкольных установах (Станцыі юных тэхнікаў. Дамы піянераў, Палацы піянераў). Пры Цэнтральным марскім клубе ДТСААФ СССР у 1964 годзе была заснавана Цэнтральная лабараторыя суднамадэльнага спорту.
У БССР і Беларусі
Развіццё беларускага суднамадэльнага спорту непарыўна звязана з развіццём суднамадэльнага спорту ў СССР. У жніўні 1949 года ў Маскве прайшлі першыя вочныя Усесаюзныя спаборніцтвы спартыўных мадэляў, у якіх прыняла ўдзел зборная каманда БССР. У гэтым жа годзе адбыўся Першы чэмпіянат БССР. З 1950 года зборная каманда БССР — удзельнік чэмпіянатаў СССР. 4 чэрвеня 1992 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана самастойная «Беларуская рэспубліканская федэрацыя суднамадэльнага спорту», з 1995 года — грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя суднамадэльнага спорту», якая ў гэтым жа годзе стала членам NAVIGA. Пачынаючы з 1993 года, суднамадэлісты Беларусі, у складзе нацыянальных каманд, рэгулярна ўдзельнічаюць у чэмпіянатах свету і Еўропы, міжнародных спаборніцтвах пад эгідай NAVIGA.
Пры правядзенні спаборніцтваў па суднамадэльным спорце ўнутры краіны выкарыстоўваюцца правілы спаборніцтваў і спартыўная класіфікацыя мадэляў NAVIGA, дапоўненыя нацыянальнымі правіламі і класамі мадэляўПравила соревнований по судномодельному спорту. Стендовые модели «С».
Сярод вядомых суднамадэлістаў Беларусі Р. Шайкоў, А. Хацько, А. Місякоў, Д. Калмыкоў, С. Трусевіч , І. Ярашэнка і інш.
Крыніцы
Літаратура
Судомодельный спорт // Иллюстрированный энциклопедический словарь / Редкол.: В. И. Бородулин и др. — Москва: Большая рос. энцикл. : Изд. дом «Экон. газ.», 1995. — 892, с. : ил., карт.; 27 см — ISBN 5-85270-098-3 (В пер.). Бабенко В. Я. Судомодельный спорт — М.: Издательство ДОСААФ СССР, 1981.
Спасылкі Международная федерация судомодельного спорта, МФСС (ShipModel Sport International Federation, SMSIF) Федерация судомодельного спорта России Сайт NAVIGA Правила соревнований по судомодельному спорту (моторные классы) на сайце Новасібірскай федэрацыі суднамадэльнага спорту Судомодельный спорт // Афіцыйны сайт сайт Екацярынбургскай марской школы ДТСААФ Расіі Судомодельный спорт // Сайт Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага гарвыканкама Судомодельный спорт // Новасібірскае вучылішча (каледж) алімпійскага рэзерву История судомодельного спорта // Сайт Федерации судомодельного спорта России
Катэгорыя:Тэхнічныя віды спорту