Ірына Леанідаўна Грыбко (нар. , г. Мінск) — беларускі гісторык, педагог.

Біяграфія Нарадзілася ў 1964 годзе ў Мінску. Беларуска. Пасля паспяховага заканчэння ў 1988 годзе гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1996 года, пасля заканчэння аспірантуры БДУ — выкладчыца, затым старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ, з лістапада 2009 г. — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэднявечча. Скончыла ў 2010 годзе Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Культуралогія».

Навуковая дзейнасць Даследуе пытанні культуры, сацыяльнай і палітычнай гісторыі Беларусі XIX — пачала XX стагоддзя, гісторыю грамадскіх арганізацый і інстытутаў самакіравання. Мае больш за 70 навуковых прац.

Узнагароды Узнагароджана Прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), дыпломамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2009, 2010), Падзякай рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014).

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі