Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінстан-Сейлем у штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Універсітэт быў заснаваны як Сейлемская індустрыяльная акадэмія 28 верасня 1892 года. Яна пачалася з 25 вучняў і аднаго выкладчыка ў адным пакоі. У 1895 годзе вучэльня была прызнана штатам Паўночная Караліна. У 1925 годзе генеральная асамблея Паўночнай Караліны перайменавала вучэльню ў педагагічны каледж, а дзяржаўны савет па адукацыі Паўночнай Караліны дазволіў яму прысвойваць дыпломы настаўнікаў пачатковых класаў.

Універсітэт займае 7-е месца ў Злучаных Штатах па рэйтынгу ВНУ па індэксе сацыяльнай мабільнасці.

Структура Каледж мастацтваў, навукі, бізнесу і адукацыі Школа навук пра здароўе Аспірантура і прафесійныя праграмы Універсітэцкі каледж бесперапыннай адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны