Малакоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Малакова.

Геаграфія Малакоўскі раён мяжуе з Сандаўскім, Весьягонскім, Краснахолмскім, Бежацкім і Максаціхінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1179,98 км², гэта значыць раён з’яўляецца адным з самых маленькіх у вобласці.

Гісторыя Малакоўскі раён быў утвораны 12 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці