Эма Чэдвік, народжаная Амалія Хільма Лоўстат (; , Стакгольм — , Авіньён) — шведская мастачка.

Эма Чэдвік была ўнучкай жывапісца-мініяцюрыста і гравёра Карла Тэадора Лоўстата. Нарадзілася яна ў Стакгольме, дзе пазней навучалася ў мастацкай акадэміі. Потым адправілася ў Парыж, каб скончыць вучобу. Вучылася ў Акадэміі Жуліяна, мела поспех у мастацкіх салонах. Лета праводзіла ў мастацкай калоніі ў Грэз-сюр-Луан, куды прыязджалі мастакі, такія як Карл Ларсан і іншыя шведы.

Аднойчы яна пазнаёмілася з амерыканскім мастаком Фрэнсісам Бруксам Чэдвікам. Маладыя людзі ажаніліся, купілі ў калоніі гасцініцу і ў летнія месяцы прымалі тамака многіх мастакоў. Эма любіла падарожнічаць і, пакуль муж маляваў для сябе, яна замалёўвала сцэны са сваіх падарожжаў. Падтрымлівала сяброўскія адносіны з Андэрсам Цорнам і яго жонкай.

Мастачка вядомая сваімі партрэтамі і жанравымі творамі. Прымала ўдзел у шэрагу парыжскіх выставак, на Сусветных выстаўках 1889 і 1900 года ў Парыжы, выстаўцы ў Чыкага ў 1893 годзе.

Эма Чэдвік памерла 2 студзеня 1932 года ў Авіньёне.

Цяпер карціны мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме, музеі шведскага горада Лінчэпінга, у прыватных калекцыях.

Яе сястра, Ева Лоўстат-Острам, таксама стала мастачкай.

Катэгорыя:Мастакі Швецыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Швецыі XX стагоддзя