Бузіна канадская (Sambucus canadensis) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду сямейства (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя або вылучалі ў асобнае сямейства Бузінавыя).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Родам з Паўночнай Амерыкі, сустракаецца таксама ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы аж да Панамы.

Батанічнае апісанне

Куст вышынёй да 3 м і больш.

Лісце супратыўнае, пёрыстае.

Улетку цвіце вялікімі (20-30 см у дыяметры) гронкападобнымі суквеццямі, кветкі дыяметрам 5-6 мм, з пяццю пялёсткамі.

Плады ад цёмна-фіялетавага да чорнага колеру, ад 3 да 5 мм у дыяметры.

Плады і кветкі ядомыя, але іншыя часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць таксін — .

Гаспадарчае значэнне і прымяненне Плады выкарыстоўваюць у медыцыне, а таксама для падрыхтоўкі віна, жэле і фарбавальнікаў.

Лісце і кара могуць быць выкарыстаны ў якасці інсектыцыду.

Лісце, сцёблы, карані і няспелыя плады атрутныя для чалавека.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы Па даных The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:

, nom. illeg. , nom. illeg.

Спасылкі

Катэгорыя:Адоксавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ягадныя культуры Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе