Таццяна Аляксееўна Ткаліч (нар. , Мінск) — беларуская спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і кіравання, эканаміст. Доктар эканамічных навук (2015), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2017).

Біяграфія Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», кваліфікацыя «Інжынер-сістэматэхнік», 1978), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1992), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2000).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1993, факультэт фінансаў і банкаўскай справы, кафедра інфармацыйных тэхналогій, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лічбавая эканоміка; эканамічная эфектыўнасць інфармацыйных сістэм; ІТ-менеджмент; матэматычнае мадэляванне ў галіне эканомікі і інавацый.

Бібліяграфія Методологические основы оценки экономической эффективности информационных систем : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.13 : защищена 03.04.2015 : утверждена 30.09.2015 / Ткалич Татьяна Алексеевна. — Минск, 2014. Обнаружение ограниченной во времени разладки пуассоновского процесса : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 05.13.16 / Ткалич Татьяна Алексеевна. — Минск, 1994. Экономическая эффективность информационных систем : методология оценки ключевых показателей и ее практические приложения / Ткалич Татьяна Алексеевна. — Saarbrücken, 2013. Оценка и прогнозирование показателей результативности цифровой экономики методом АВС-анализа / Т. А. Ткалич // Економіка та держава. — 2017. — № 3. — С. 16—20. Прогнозирование рисков инвестиционных ИТ-проектов / Т. А. Ткалич // Інвестиції: практика та досвід. — 2017. — № 6. — С. 9—14.

Спасылкі ТКАЛИЧ ТАТЬЯНА АЛЕКСЕЕВНА

Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ