Дзмітрый Аляксеевіч Панкоў (нар. , Мінск) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1981).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў галінах народнай гаспадаркі, прафесар, з 1999 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік; эканоміка спорту; фінансавы аналіз.
Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2003), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008).
Бібліяграфія Учет и анализ в микроэкономической системе финансового менеджмента: теория, методология, методики : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.12 / Панков Дмитрий Алексеевич. ― Минск, 1998. Анализ хозяйственной деятельности бюджетных организаций : учебное пособие для студентов, обучающихся по специальности «Бухгалтерский учет, анализ и аудит» / [Д. А. Панков и др.]; под общей редакцией Д. А. Панкова, Е. А. Головковой. ― Москва, 2007. Анализ хозяйственной деятельности в строительстве : пособие / [В. И. Гарост и др.]; под редакцией Д. А. Панкова, В. А. Тарловской. ― Минск, 2009.
Літаратура Панков Дмитрий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 694. Панкоў Дзмітрый Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 438.