Дамінік Эрыэйн Суэйн (; , Малібу, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Найбольш вядомая па ролях у фільмах «Лаліта» і «Без твару».
Юнацтва Суэйн нарадзілася 12 жніўня 1980 года ў Малібу, штат Каліфорнія, у сям’і Сіндзі (народжанай Фіцджэральд) і Дэвіда Суэйна-старэйшага, інжынера-электрыка. У яе ёсць дзве сястры, актрысы Чэлсі і Алексіс.
Кар’ера Дамінік пачала сваю кар’еру ў Галівудзе ў якасці дублёра-каскадзёра, у прыватнасці яна з’явілася ў ролі дублёра малодшай сястры Макалея Калкіна Куін у фільме Джозэфа Рубена «Добры сын». У 1995 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, яна была абраная з 2500 дзяўчынак на галоўную ролю Далорэс Гейз ў спрэчнай экранізацыі «Лаліты» Эдрыяна Лайна. Яе ігра была высока ацэненая крытыкамі. Пазней яна сыграла ролю Джэймі Арчэр у фільме Джона Ву «Без твару». Затым у драматычным фільме 1998 года «Фанатка», у якім яна іграе старшакласніцу, якая цвёрда мае намер страціць некранутасць. У 2001 годзе актрыса сыграла галоўную гераіню, 17-гадовую Кэт Сторм ў фільме «Каледж». У тым жа годзе, ва ўзросце 21 года, Суэйн пазіравала аголенай для кампаніі PETA «Я б аддаў перавагу хадзіць голым, чым насіць мех». У 2002 годзе яна знялася ў кліпе на песню Мобі «We Are All Made of Stars». У 2006 годзе выйшла карціна «Альфа Дог» з яе ўдзелам.
У 2009 годзе яна знялася ў фільме «Высакародныя справы» пра зорку кантры Джымі Уэйн Колінза, у якім таксама знялася кантры-спявачка Лі Эн Уомак. Суэйн таксама знялася ў фільме жахаў «Смяротнае жніво» у ролі галоўнай гераіні Крысці Уолес. У 2010 годзе яна знялася ў рамантычным трылеры «Дарога ў нікуды». У 2011 годзе Суэйн сыграла ў баявіку «Памылка целаахоўніка». Затым знялася ў навукова-фантастычным фільме «Нацысты ў цэнтры Зямлі» у 2012 годзе. У 2013 годзе Суэйн знялася ў драматычным фільме «Блакітная мара» ў ролі Джыны Таўнсэнд. У 2015 годзе яна знялася ў незалежным баявіку «Гандаль скурай» разам з Мікі Руркам, Дэрыл Ханнай, Эрыкам Робертсам і Майклам Мэдсенам.
Асабістае жыццё Была ў стасунках з акцёрам Крыстаферам Мастэрсанам. З 2019 года сустракаецца з Джэймі Харам.
Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта