Серж Кларсфельд (, нар. 17 верасня 1935 года, Бухарэст) — французскі адвакат і гісторык, вядомы як паляўнічы на нацыстаў.

Біяграфія Бацькі Сержа Кларсфельда, Раіса і Арно, перабраліся ў Парыж на вучобу ў 1928 годзе; маці паходзіла з Бесарабіі, бацька з РумынііChronology — Klarsfeldfoundation.org . Пасля ўварвання немцаў ім удалося ўцячы ў неакупіраваную частку Францыі. У Ніцы Серж цудам пазбег смерці пры адной з аблаў пад камандаваннем . Ён, яго маці і яго сястра Таццяна схаваліся ў сцяне, а бацька застаўся ў кватэры, каб прыцягнуць увагу нацыстаў на сябе. Бацька быў арыштаваны, дэпартаваны і пасля забіты ў канцэнтрацыйным лагеры ў Асвенціме.

Пасля вайны Серж Кларсфельд паступіў у Сарбону, дзе вывучаў гісторыю. Пасля гэтага Кларсфельд вывучаў палітыку і здабыў навуковую ступень доктара навук. У 1963 годзе ажаніўся з Беатай Кюнцэль, а 27 жніўня 1965 у Кларсфельдаў нарадзіўся сын Арно-Давід Кларсфельд (Arno Klarsfeld), які стаў потым вядомым адвакатам і саветнікам французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У 1973 годзе ў сям’і нараджаецца дачка Ліда-Мірыям.

Дзейнасць у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў У 1979 годзе Серж і яго жонка заснавалі «Асацыяцыю сыноў і дачок дэпартаваных яўрэяў Францыі» ). Разам ім удалося прадставіць суду такіх злачынцаў, як , >, , , , , і , а таксама знайсці .

У мастацкім фільме (Францыя, 2008 год, рэжысёр ), які паказвае пошукі Клаўса Барбі, ролю Сержа Кларсфельда адыгрывае .

Прэміі і ўзнагароды

1984 — Ордэн Ганаровага легіёна 2013 — вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Прэмія фонду імя З. Жабацінскага Прэмія французскага яўрэйства

Бібліяграфія

2005 — L’Album d’Auschwitz ISBN 2-84761-070-7 Adieu les enfants (1942—1944) ISBN 2-84205-908-5 1992 — L'étoile des Juifs ISBN 2-909241-16-5 1997 — En souvenir de Georgy : Lettres de la maison d’Izieu : 1935—1944 ISBN 0-89381-968-9 2001 — La shoah en France, le calendrier des deportations (septembre 1942-aout 1944) : Tome 1 Tome 2 Tome 3 ISBN 2-213-61051-7 Tome 4 ISBN 2-213-61052-5 2007 — Vichy, Auschwitz ISBN 2-213-60183-6 Spoliation camps de province ISBN 2-11-004558-2 Destin à part. Seul déporté rescapé de la rafle de Clans du 25 octobre 1943 ISBN 2-7384-3473-8 La rafle de la rue sainte-catherine à lyon le 9 février 1943 ISBN B-000-0DWWT-Z 1993 — Les transferts de juifs du camp de Rivesaltes et de la région de Montpellier vers le centre de Drancy en vue de leur déportation, 10 août 1942

Спасылкі

Famille Klarsfeld, le père, Le Monde (фр.) http://www.klarsfeldfoundation.org/ Архивная копия от 4 декабря 2020 на Wayback Machine

Катэгорыя:Юрысты Францыі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Даследчыкі Халакоста Катэгорыя:Адвакаты Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі