Вуліца Лапаціна () — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.
Гісторыя
Гістарычна частка вуліцы ад рынку на поўнач называлася Полацкай па кірунку да горада Полацка, а ад рынку на поўдзень — Харугвеннай — ад казённага дома з выстаўленай харугвай, што належала замку. Полацкая вуліца згадваецца ў інвентары 1680 года. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага, у час яго знаходжання дарогі на Полацк ужо не было, але захаваліся толькі сляды глухога прасёлкаАЗБУКА ИСТОРИИ БОРИСОВСКИХ УЛИЦ: к 90-летию Борисовского района .
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Полацкая вуліца не раз змяняла сваю назву, у тым ліку называлася вуліцай Свабоды.
Забудова № 32 — будынак былога казначэйства (1807) — № 34 — Васкрасенскі сабор (1874) са званіцай (1907) —
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Барысава