Паўлаўка () — пасёлак гарадскога тыпу ў Паўлаўскім раёне Ульянаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Паўлоўскага гарадскога паселішча. Размешчаны на прытоку ракі Ізбалык, у глыбокай катлавіне, акружанай узгоркамі ў лесастэпавай мясцовасці. Адлегласць да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі (Ключыкі ў Нікалаеўцы) 56 км. За 200 км ад Ульянаўска. Насельніцтва — 5023 чал. (2021).
З 1943 года — у складзе Ульянаўскай вобласці. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1978 года.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Фёдар Іванавіч Панфёраў — рускі пісьменнік
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Ульянаўскай вобласці