Хаі́м Ю́дкавіч Бе́йлькін (нар. 23 сакавіка 1931, мяст. Васілевічы, цяпер Рэчыцкі раён) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання. Доктар гістарычных навук (1991). Прафесар (1991).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1954 года настаўнік гісторыі. З 1969 года на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1978 года дацэнт, прафесар кафедры філасофіі і гісторыі Гомельскага кааператыўнага інстытута.

Даследаваў развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў, аграрную палітыку БССР у 1970-я — 1980-я гады. Вывучаў помнікі гісторыі і культуры Беларусі.

У 2001 годзе эміграваў у Ізраіль.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР