Дзмітрый Сяргеевіч Даманеўскі (нар. , Мінск) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі і тэхнікі паўправаднікоў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1986).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1962).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, інжынер праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі, у 1969—1978 — дацэнт кафедры фізікі паўправаднікоў), Міністэрстве анадукацыі навукі Рэспублікі Беларусь (1994—1996, начальнік Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, прафесар кафедры «Эксперыментальная і тэарэтычная фізіка», у 1978—2014 — загадчык кафедры, 1988—1990 і 1997—1999 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: фізіка цвёрдага цела і паўправаднікоў; уласцівасці паўправаднікоў тыпу А³В⁵; мікраэлектроніка.

Бібліяграфія Энергетический спектр электронов, электрические и рекомбинационные свойства легированных полупроводниковых кристаллов типа А³В⁵ : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.10 / Доманевский Дмитрий Сергеевич. ― Вильнюс, 1984. Влияние структурных несовершенств на люминесценцию арсенида галлия : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 049 / Д. С. Доманевский. ― Минск, 1969.

Літаратура

 — С. 418. Доманевский Дмитрий Сергеевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 24. Доманевский Дмитрий Сергеевич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. ― Минск, 1998. — С. 4.

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі