Рэвень (Rheum) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых. Налічваецца каля 50 відаў.

Апісанне Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, вышынёй 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак.

Пашырэнне Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на поўдні Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах.

У культуры вырошчваюць пераважна і .

Выкарыстанне

Харчовыя, лекавыя, дубільныя расліны. Выкарыстоўваюць як прыправу.

Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін C, да 2,5 % цукру, каля 3,5 % арганічных кіслот, мінеральныя солі. З іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку для пірагоў, выкарыстоўваюць у рыбнай прамысловасці.

Літаратура

Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Драсёнавыя