Рыша́рлісан ды Андра́ды (; нар. 10 мая 1997) — бразільскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная ар’ера Пачаў сваю прафесійную кар’еру з клубам «Амерыка Мінейру» ў 2015 годзе, здабыўшы з клубам прасоўванне ў эліту, перш чым перайсці ў «Флуміненсі». У новым клубе паступова здабыў месца ў асноўным складзе і стаў адным з важных ігракоў каманды. У розыгрышы Лігі Карыёка 2017 нават быў уключаны ў зборную турніру«Com nove jogadores de Fla e Flu, Ferj divulga seleção do Campeonato Carioca». Globo Esporte. «Флуміненсі» ў тым розыгрышы заняў другі радок, саступіўшы чэмпіёнства «Фламенгу». Сезон 2017/18 распачаў у складзе англійскага «Уотфарда», у якім правёў усе гульні чэмпіянату, адначыўшыся 5 галамі«Season in stats: 2017/18». Watford F.C.. Дзякуючы такому сезону іграка набыў іншы англійскі клуб «Эвертан», які выдаткаваў на футбаліста 35 млн фунтаў, пры тым, што за год за таго ўотфардскі заплаціў за нападніка 11,2 млн фунтаў. У ліверпульскім клубе футбаліст правёў некалькі сезонаў, пасля чаго перайшоў да складу «Тотэнхэм Хотспур» перад пачаткам сезона 2022/23. Сума трансферу склала 50 млн фунтаў з патэнцыйным павелічэннем яшчэ на 10 млн фунтаў«Tottenham confirm Richarlison signing in £60m deal with Everton». The Guardian.. 20 жніўня 2022 года Рышарлісан адзначыўся галявым пасам у матчы супраць «Нотынгем Форэст», які скончыўся з лікам 0:2.

Дасягненні Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019 Алімпійскі чэмпіён: 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі