Калдычэўскае возера — возера ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці плошчаю 49 га.

З Калдычэўскага возера некалі брала пачатак рака Шчара. Але пасля меліярацыі возера змялела і Шчара пачынае сваю плынь з асушальных каналаў на тэрыторыі былога Карыцінскага балота. Меліярацыя з 1976 года значна скараціла плошчу і глыбіню возера..

Некалі возера разлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Медзяневічы, Войкавічы, Арабаўшчына. Цяпер знаходзіцца каля вёскі Арабаўшчына, відаць з дарогі Баранавічы-Наваградак. У 16 км ад Баранавічаў.

Падзеі на возеры апісаў Ян Чачот у паэме «Калдычэўскі шчупак». Паводле легенды пан Незабытоўскі выпусціў некалькіх акальцаваных шчупакоў у возера Свіцязь. Тыя кольцы былі падпісаны, што калі нехта зловіць тую рыбу павінен паведаміць пра тое Незабытоўскага. І аднаго са Шчупакоў сяляне вылавілі ў Калдычэўскім возеры. З чаго паўстала паданне пра падземную раку паміж азёрамі.

Пад час І Сусветнай вайны каля возера праходзіла лінія фронту. Адбывалася Скробава-Гарадзішчанская аперацыя.

Катэгорыя:Азёры Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары