Джанкарла дэ Карла (; , , Італія — , , Італія) — архітэктар і прафесар архітэктуры Венецыянскага ўніверсітэта. Адзін з найважнейшых прадстаўнікоў пасляваеннай архітэктуры Італіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Генуі ў 1919 годзе, вывучаў архітэктуру ў Венецыянскім ўніверсітэце «IUAV» і ў Міланскай політэхнічнай школе. З 1950 года меў уласную студыю ў Мілане. Дэ Карла быў членам CIAM (International Congrès d’Architecture Moderne) і каманды X, у якую таксама ўваходзілі Якаб Бакема, Пітэр Смітсан і Альда ван Эйк.
Дэ Карла займаў кафедру ў Венецыянскім універсітэце з 1950-х гадоў, а таксама быў вельмі актыўным у палітыцы ў якасці горадабудаўніка. У дадатак да сваёй працы ў якасці рэдактара архітэктурнага часопіса «Spazio e Societa», ён быў звязаны з «Міжнароднай лабараторыяй архітэктуры і гарадскога дызайну (ILAUD)» і Міжнароднай акадэміяй архітэктуры (IAA) у Сафіі.
Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Структуралісты