Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэйвіc у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта самая паўночная з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Яна ўпершыню была заснавана як сельскагаспадарчая вучэльня ў 1905 годзе і стала сёмай установай вышэйшай адукацыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1959 годзе. Заснаваны ў асноўным як сельскагаспадарчы кампус, універсітэт за апошняе стагоддзе пашырыўся і ўключыў магістарскія і прафесійныя праграмы ў галіне медыцыны, права, ветэрынарыі, адукацыі, медсястрынства і кіравання бізнесам. Школа ветэрынарнай медыцыны ўніверсітэта — гэта буйнейшая ветэрынарная школа ў ЗША. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі, выпускнікі і даследчыкі ўніверсітэта былі лаўрэатамі дзвюх Нобелеўскіх прэмій, аднаго медаля Філдса, прэзідэнцкага медаля Свабоды, трох Пулітцэраўскіх прэмій, трох стыпендый Макартура і Нацыянальнага медаля навукі ЗША.

Структура Каледж аграрных і экалагічных навук Каледж біялагічных навук Каледж інжынерыі Каледж літаратуры і навукі Школа медсястрынства Школа менеджменту Школа адукацыі Школа права Школа медыцыны Школа ветэрынарнай медыцыны

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта