«Польскі тэатр у Познані» (, Тэатр Польскі) — драматычны тэатр у Познані.

Польскі тэатр узнік у 1875 годзе, калі Познань уваходзіла ў склад Германскай імперыі і ў Гарадскім тэатры былі забаронены спектаклі на польскай мове. Фонд для будаўніцтва Польскага тэатра з 1871 года фармаваўся са сродкаў, сабраных сярод польскага насельніцтва горада, першы камень быў закладзены ў красавіку 1873 года. 21 чэрвеня 1875 г. адбылося сімвалічнае адкрыццё тэатра, калі публіцы быў прадстаўлены спектакль, сыграны аматарамі, а 25 верасня пастаянная прафесійная трупа сыграла на гэтай сцэне сваю першую прэм’еру. Сёння тэатр мае тры сцэны, дзейнічае акцёрская студыя, якая навучае моладзь.

Катэгорыя:Тэатры Польшчы Катэгорыя:Культура Познані Катэгорыя:З’явіліся ў 1875 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Познані