Петэр Шольцэ (; нар. ) — нямецкі матэматык, вядомы сваім укладам у тэорыю лікаў і алгебраічную геаметрыю, прафесар Бонскага ўніверсітэта (з 2012 года), лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2018).

Біяграфія Нарадзіўся ў Дрэздэне, вырас у Берліне, наведваў гімназію імя Генрыха Герца ў Фрыдрыхсгайне. У складзе зборнай Германіі ўдзельнічаў у Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе, дзе выйграў тры залатыя і адзін сярэбраны медаль. Вывучаў матэматыку ў Бонскім універсітэце, атрымаў ступень доктара філасофіі пад кіраўніцтвам Міхаэля Рапапорта.

З чэрвеня 2011 года — супрацоўнік Матэматычнага інстытута Клэя. У 2017 годзе абраны ў нямецкую акадэмію прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2016 годзе выступіў з пленарным дакладам на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе, у 2018 годзе — з пленарным дакладам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў.

Жанаты, мае дачку.

Катэгорыя:Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя