Фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў створаны ў 1945 годзе пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 6 чэрвеня 1945 года № 801. З 1 лістапада 1950 года — фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1995 годзе ў сувязі з пераўтварэннем педінстытута ва ўніверсітэт створаны матэматычны і фізічны факультэты (загад рэктара ад 29 верасня 1995 № 798-кс). З 1 лютага 2013 года ў выніку аб’яднання фізічнага і матэматычнага факультэтаў створаны фізіка-матэматычны факультэт.

У 2025 годзе навучанне вялося па наступных спецыяльнасцях: «Фізіка-матэматычная адукацыя (Фізіка і інфарматыка)»; «Фізіка-матэматычная адукацыя (Матэматыка і інфарматыка)»; «Фізіка-матэматычная адукацыя (Матэматыка і фізіка)»; «Прыкладная матэматыка». Магістратура па спецыяльнасцях «Фізіка» і «Матэматыка і камп’ютарныя навукі з прафілізацыяй „Web-праграмаванне і Інтэрнэт-тэхналогіі“».

Кафедры Фундаментальнай матэматыкі Прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Агульнай і тэарэтычнай фізікі

ДэканыДеканы факультета Мікалай Сцяпанавіч Гінёў (1950—1961 і 1964—1971) Любоў Яфімаўна Курбака (1961—1964) Аляксей Сцяпанавіч Аляшкевіч (1971—1977) Яўген Рыгоравіч Праліска (1977—1982 і 1984—1990) Сцяпан Георгіевіч Кандраценя (1982—1984) Уладзімір Станіслававіч Секержыцкі (1990—1995) Алег Адольфавіч Катлоўскі (2013—2024) Аляксандр Яўгенавіч Будзько (з 2024)

Крыніцы

Спасылкі Фізіка-матэматычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Катэгорыя:1945 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Факультэты БрДУ імя А. С. Пушкіна БрДУ імя А. С. Пушкіна БрДУ імя А. С. Пушкіна