Іспанскае абнаўленне (, RE) — іспанская правая манархічная палітычная партыя, якая існавала ў часы Другой Рэспублікі. Партыя выступала за аднаўленне на троне Альфонса XIII, чым адрознівалася ад карлістаў, якія жадалі бачыць на троне герцага Хаўера Пармскага. У ходзе грамадзянскай вайны фактычна спыніла сваё існаванне, увайшоўшы разам з шэрагам іншых ультраправых арганізацый у склад Іспанскай фалангі.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Іспаніі Катэгорыя:Манархічныя партыі Катэгорыя:Ультраправыя партыі Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі