Алег Цімафеевіч Манаеў (нар. , г. Уладзівасток, Расія) — беларускі сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983), прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Журналістыка», 1974; аспірантура, спецыяльнасць «Прыкладная сацыялогія», 1981; дактарантура, 1991).

Працаваў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1976—2012, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра сацыяльнай камунікацыі, прафесар), Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (1992—2006, дырэктар), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва; 2012—2014, прафесар), Універсітэце Хакайда (Сапара, Японія; 2013, прафесар), Універсітэце Тэнесі ў Ноксвіле (ЗША; з 2015, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыялогія масавай камунікацыі; палітычная сацыялогія; развіццё дэмакратыі і грамадзянскага грамадства.

Літаратура

Манаев Олег Тимофеевич // Социологическая энциклопедия. — Минск, 2003. — С. 187. Манаеў Алег Цімафеевіч // Хто ёсць хто ў Беларусі. — Вільня, 2007. — С. 135—136. Манаев Олег Тимофеевич // Кто есть кто в Беларуси. — Минск, 2001. — С. 181—182.

Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Сацыёлагі СССР