Дэмасфе́н (; 384 да н.э.,  — 322 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і аратар.

Бацька Дэмасфена, таксама Дэмасфен, памёр, калі сыну было сем гадоў. У 20 гадоў Дэмасфену прыйшлося звярнуцца ў суд, каб вярнуць спадчыну, якой нядобрасумленна распарадзіліся апекуны.

У 350-х гадах да н. Дэмасфен удзельнічаў у якасці складальніка прамоў у шэрагу працэсаў. Дэмасфен прапагандаваў эканомію і паслядоўную абарону нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Ён прытрымліваўся традыцыйнай афінскай палітыкі, якая імкнулася, абапіраючыся галоўным чынам на марскую моц, захаваць кантроль над Гелеспонтам (сучасныя Дарданэлы) і Басфорам і падтрымліваць паўсюль у Грэцыі антыспартанскія (і антыфіванскія) настроі.

Катэгорыя:Палітыкі Афін Катэгорыя:Аратары Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Антычныя пісьменнікі, чые працы дайшлі да нашага часу