Міхаіл Эдышэравіч Чыяўрэлі (; 25 студзеня [6 лютага] 1894, Тыфліс, Расійская імперыя — , ) — грузінскі кінаакцёр, рэжысёр тэатра, кіно, мультыплікацыі, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, скульптар, педагог; народны артыст СССР (1948). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1947, 1950).
Біяграфія У 1921 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі Тэатра рэвалюцыйнай сатыры пры Грузінскім аддзяленні РОСТ. З 1922 па 1924 гады жыў у Германіі, дзе займаўся ў скульптурных майстэрнях, пасля чаго з 1924 па 1926 гады працаваў як скульптар у Тыфлісе (аўтар першай скульптуры У. Леніна ў Грузіі).
З 1926 па 1928 гады — акцёр і рэжысёр «Рабочага тэатра», «Чырвонага тэатра» пры Пралеткульце. З 1926 па 1941 гады — рэжысёр і мастацкі кіраўнік арганізаванага ім у 1934 годзе сумесна з Давідам Дзнеладзэ Грузінскага тэатра музычнай камедыі імя В. Абашыдзэ на базе перасоўнага музычна-драматычнага тэатра «Кааптэатр», які існаваў з 1926 года.
З 1928 года — рэжысёр трэста АТ «Дзяржкінапрам Грузіі» (з 1938 — Тбіліская кінастудыя, цяпер — «Грузія-фільм»), з 1940 года — мастацкі кіраўнік гэтай студыі. У 1946—1955 гадах — рэжысёр кінастудыі «Масфільм», у 1955—1957 гадах — Свярдлоўскай кінастудыі. Выкладаў у кінаакцёрскай школе пры Тбіліскай кінастудыі, у 1950—1960 гадах — педагог УДІКа (Масква) (з 1951 — прафесар).
Член УКП(б) з 1940 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-3 скліканняў (1937—1954). Памёр 31 кастрычніка 1974 года на 81-м годзе жыцця ў Тбілісі. Пахаваны ў Пантэоне дзеячаў грузінскай культуры на гары Мтацмінда.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Грузіі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Грузіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Грузіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Грузіі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Мультыплікатары СССР Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Грузіі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Сцэнографы Грузіі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Грузіі Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Грузіі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР) Катэгорыя:Мастакі-мультыплікатары Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Катэгорыя:Постаці Масфільма Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання