Анатоль Антонавіч Мінько (, г. Омск-Кіраўск, Омская вобласць, Расія — ) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1971, Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, лабараторыя оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў, у 1978—2005 — загадчык лабараторыі, у 1979—2008 — намеснік дырэктара, з 2008 — фізічны факультэт, кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізіка вадкіх крышталяў; спектральныя прыборы; навуковае прыборабудаванне; касмічныя даследаванні.
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999) і інш.
Бібліяграфія Межмолекулярные взаимодействия и оптико-физические свойства жидких кристаллов, создание высокоинформативных электрооптических устройств : диссертация … доктора физико-математических наук в форме научного доклада : 01.04. 05 / Минько Анатолий Антонович. — Минск, 1990. New FLC Compounds with High Optical Anisotropy and the Compositions Based Upon Them / V. Lapanik [et al.] // Molecular Crystals and Liquid Crystals. — 2005. — Vol. 439. — P. 79/—84/.
Літаратура
Минько Анатолий Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 104. Минько Анатолий Антонович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 195. Минько Анатолий Антонович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 156. Анатолий Антонович Минько // Интеллектуальная элита Беларуси : основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—2021). — Минск, 2021. — С. 265—272.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі