Моладзь народнага дзеяння, МНД () — радыкалізаванае моладзевае крыло CEDA, галоўнай каталіцкай партыі ў часы Другой Іспанскай Рэспублікі. Гісторыя Першапачаткова арганізацыя была створана ў 1933 годзе як аддзяленне «Народнага дзеяння». Яе заснавальнікам і кіраўніком быў Хасэ Марыя Валентэ Сарыяна. У 1934-м ён выключаны з CEDA і JAP за сакрэтныя перамовы з Альфонса XIII. Сарыяна замяніў Хасэ Марыя Перэс дэ Лаборда.

Пасля паражэння CEDA на выбарах 1936 года высокапастаўленыя члены JAP беглі ў іншыя правыя арганізацыі, такія як «Іспанская фаланга» і фракцыя карлістаў.

У 1937 годзе, пасля прыняцця Дэкрэта аб аб’яднанні, JAP спыніла сваё існаванне.

Дзейнасць Арганізацыя рабіла ўпор на спартыўную і палітычную дзейнасць. У ёй была ўласная двухтыднёвая газета. Прыкметна, што ўнутраныя пытанні ніколі не ставіліся на галасаванне, бо JAP прыдтрымлівалася пазіцый антыпарламентарызмуM.Vincent, Catholicism in the Second Spanish Republic. Арганізацыя падвергнулася працэсу фашызацыі, а яе члены (джапісты) падзялялі таварыскія адносіны з асноўнымі фашысцкімі і рэакцыйнымі арганізацыямі. Яны насілі зялёныя кашулі і выкарыстоўвалі салют, які імітаваў фашысцкі прывітанне, часткова падымаючы руку. Джапісты стварылі моцны культ вакол фігуры лідара CEDA Хасэ Марыя Хіль-Роблеса.

Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Маладзёжныя палітычныя арганізацыі