Уладзімір Георгіевіч Загашвілі (26 ліпеня 1929, Дзаўджыкаў Паўночна-Асецінскай АССР — 10 чэрвеня 2015, Мінск, Беларусь) — беларускі ваенны ўрач-тэрапеўт. Палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы. Заслужаны ўрач БССР (1979)Загашвили, Владимир Георгиевич (врач; род. 1929) .
Біяграфія
Скончыў ваенна-медыцынскі факультэт Харкаўскага медыцынскага інстытута (1954) і факультэт удасканалення ўрачоў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1963). Ветэран узброеных сіл СССР. Галоўны тэрапеўт Беларускай ваеннай акругі ў 1972—1981 гадах. Галоўны тэрапеўт Паўночнай групы войск у 1981—1982 гадах. У 1982—2002 гадах галоўны ўрач Урачэбна-фізкультурнага дыспансера «Дынама».
Крыніцы
Літаратура К 85-летию Владимира Георгиевича Загашвили / О. С. Ишутин // Военная медицина. ― 2014. ― № 4. ― С. 158―159 Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 248-251
Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР