Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у в. Стараельня Дзятлаўскага раёна.

Гісторыя Парафія створана ў 1450 годзе. Першы касцёл пабудаваны ў 1650 г. канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам. Наступны касцёл пабудаваны ў 1728—1729 гадах. У 1864 г. парафія скасавана, касцёл перададзены праваслаўным.

Паводле адных звестак існаваў да 1939 года, паводле іншых — зачынены ў 1947 годзе, зруйнаваны, вернуты ў 1988 г., праз год адбудаваны і асвечаны ў 1993 годзеСтараельня — парафія Найсвяцейшай Тройцы.

Часткова захавалася мураваная званіца.

Архітэктура Храм быў пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства: шырокі і працяглы прамавугольны зруб пад двухсхільным гонтавым дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада была вырашана выкладзеным з бутавага каменю рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам, над якім стаяла барочная сігнатурка з крыжам.

Святары 1934 — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Стараельня Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе Катэгорыя:1650 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1650 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства