Іван Панцялеевіч Беражно́ў (, с. Георгіеўка (Кардай), Джамбулская (Жамбылская) вобласць, Казахстан — ) — урач прамянёвай дыягностыкі, вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974).
Біяграфія Скончыў Кыргызскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).
Служыў у Савецкай Арміі (1949—1960, урач-хірург), працаваў у Кыргызскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1963, асістэнт кафедры рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі), Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Кіргізскай ССР (1963—1966), Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР (1966—1972, старшы навуковы супрацоўнік), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1972—1995, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі, прафесар, у 1972—1994 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка злаякасных пухлін; клінічная радыебіялогія.
Літаратура Диагностические возможности прижизненной ауторадиографии при раке желудка и пищевода : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 763 / Бережнов Иван Пантелеевич. — Москва, 1970. Лечебно-транспортная шина при переломах костей таза : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бережнов И. П. — Фрунзе, 1959. Беражноў Іван Панцялеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 595.
Бережнов Иван Пантелеевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 319—320.
Спасылкі Бережнов Иван Пантелеевич // Сайт ГрДМУ
Катэгорыя:Рэнтгенолагі СССР Катэгорыя:Рэнтгенолагі Беларусі Катэгорыя:Радыёлагі СССР Катэгорыя:Радыёлагі Беларусі